Мінск: Бел. навука, 2004. — 439 с. — (Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка. Кн. 6). — ISBN 985-08-0553-6.
У кнізе ўпершыню разам аналізуюцца невялікія па аб’ёму, але сэнсава ёмістыя, самадастатковыя фальклорныя тэксты. Гэта прыказкі, выслоўі, загадкі, малыя жанры земляробчага календара, а таксама прыкметы і павер’і, што ўспрымаюцца як «практычная міфалогія», як корпус архаічных у аснове сваёй выказванняў і іх рытуальна-практычных увасабленняў. Асобны раздзел прысвечаны разгляду дзіцячага фальклору. Аналізаванне праводзіцца ў кантэксце рэканструкцыі міфапаэтычнай карціны свету беларусаў.
Кніга разлічана на фалькларыстаў, этнолагаў, культуролагаў і ўсіх тых, хто цікавіцца духоўнай спадчынай беларускага народа.
Уводзіны.
Прыказкі і выслоўі.
Загадкі.
Малыя каляндарныя жанры.
Прыкметы і павер’і.
Дзіцячы фальклор.
Заключэнне.
Спіс скарачэнняў.