Манаграфія. — Магілёў: Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт (МДУ) імя А.А. Куляшова, 2004. — 136 с. — ISBN 985-480-058-Х.
У кнізе сістэмна аналізуецца беларускі выдавецкі і літаратурны рух у Чэхаславакіі 1920 — 1945 гг., даследуецца гісторыя беларуска-чэхаславацкіх літаратурных сувязей акрэсленага перыяду, выяўляецца спецыфіка рэцэпцыі беларускай літаратуры ў чэхаславацкім асяроддзі. Уключаны ў літаратурны ўжытак і прааналізаваны малавядомыя публікацыі і невядомыя архіўныя матэрыялы Я.Ляцкага, П.Крэчаўскага, Т.Грыба, М.Ільяшэвіча, І.Грышкевіча і інш. Для літаратуразнаўцаў і гісторыкаў.