Мінск: Навука і тэхніка, 1977. — 320 с.
У кнізе даследуецца субстантыўная словаўтваральная сістэма беларускай народна-дыялектнай мовы. Апісваюцца словаўтваральныя тыпы афіксальных назоўнікаў, утвораных ад асноў розных часцін мовы. Адзначаецца ступень прадуктыўнасці і рэгулярнасці тыпаў, іх семантыка-стылістычныя падтыпы і структурныя мадэлі, адносіны даследаваных тыпаў да словаўтваральнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы. Аналізуюцца назоўнікі з мадыфікацыйнымі значэннямі, словаўтваральная сінанімія афіксаў і тыпаў. Разлічана на навуковых работнікаў, выкладчыкаў ВНУ і студэнтаў, настаўнікаў, пісьменнікаў, журналістаў.