М.А. Багушэвіч, А.М. Быкаў, П.С. Герасімовіч, Г.А. Грабёнкіна, Б.Д. Далгатовіч, К.Г. Дамарад, Н.Г. Дарафеенка, А.Г. Жураўскі, А.Г. Залескі, С.Г Касцян, А.М. Малашка, Я.К. Новік, П.Ц. Петрыкаў, А.А. Філімонаў, А.Г. Хахлоў. — Мінск: Вышэйшая школа, 2015. — 303 с.
Прысвечана палемічным праблемам гісторыі Беларусі. Аўтарамі зроблена спроба крытычнага разгляду скажэнняў і фальсіфікацый гісторыі Айчыны перыяду Кіеўскай Русі і феадальнай раздробленасці, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны і іншаземнай інтэрвенцыі, абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і ўтварэння Беларускай ССР, сацыялістычнага будаўніцтва ў СССР і БССР, Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў і пасляваеннага будаўніцтва, постсавецкага развіцця Рэспублікі Беларусь. Аналізуюцца некаторыя падручнікі і вучэбныя дапаможнікі па гісторыі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Аналізуюцца некаторыя падручнікі і вучэбныя дапаможнікі па гісторыі для агульнаадукацыйнай школы.
Для прафесарска-выкладчыцкага складу, навуковых супрацоўнікаў, студэнтаў, аспірантаў і дактарантаў ВНУ і навуковых устаноў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.