5-е выд. — Мінск: Беларусь, 1992. — 190 с. — ISBN 5-338-01079-8.
Перавыданне нарыса па гісторьіі Беларусі Усевалада Макаравіча Ігнатоўскага з’яўляеццй падзеяй у беларускай гістарыяграфіі. Да нас вяртаюцца з нябыту імёны і раней забароненыя творы гісторыкаў. Тым самым мы знаёмімся з «белымі плямамі», якія яшчэ існуюць у гісторыі і гістарыяграфіі Беларусі. Мы можам цяпер азнаёміцца з працэсам утварэння беларускай гістарыяграфіі ў першай чвэрці XX стагоддзя, працэсам неадназначным і супярэчным, калі суіснавалі розныя погляды на гістарычныя падзеі і гістарычны працэс, калі ўводзіліся марксісцкія характарыстыкі падзей, калі кіруючыя партыйныя органы рэспублікі дыктавалі, як належыць пісаць гісторыю, і вызначалі, што і як трэба пісаць, калі людзі, вельмі далёкія ад навукі, добра ведалі, як яны лічылі, што патрабаваць ад гісторыка і якую характарыстыку яму і ягоным навуковым працам можна даць.
Імя беларускага вучонага-гісторыка Усевалада Ігнатоўскага (1881 — 1931) больш чым паўстагоддзя было забыта. Кніга апошні раз выдавалася ў 1926 г. Між тым гэта адна з першых кніг, дзе гісторыя Беларусі паказваецца з пункту погляду саміх беларусаў, а не так, як яе хацелі б бачыць прадстаўнікі іншых народаў і дзяржаў. «Нарыс» У. Ігнатоўскага — першы марксісцкі падручнік па беларускай гісторыі. Адсюль павышаная ўвага да эканамічнай і сацыяльнай праблематыкі. Разам з тым, Ігнатоўскі — адзін з дзеячоў беларускага нацыянальнага адраджэння 1920-х гадоў, а перыяд беларусізацыі вызначаўся адносным ідэалагічным плюралізмам. Таму немалая ўвага надаецца культуры і палітычнай сферы, Вялікае княства Літоўскае называецца Беларуска-Літоўскай дзяржавай, а расійскі царызм не малюецца ружовымі фарбамі.
Прадмова да 5-га выдання
Ад рэдактара
Прадмова да 4-га выдання
Прадмова да 3-га выданьня
Уводзіны ў гісторыю Беларусі
Пэрыоды гісторыі Беларусі
Першы пэрыодСтаражытныя насельнікі Беларусі
Дзяржаўна-політычны лад
Змаганьне Полаччыны з Кіеўшчынай
Усяслаў Полацкі
Полаччына пасьля Ўсяслава
Хрысьціянства і асьвета
Гандаль і соцыяльны склад грамадзянства
Другі пэрыодЛітвіны
Аб’яднаньне Літвы
Будаваньне Літоўска-Беларускай дзяржавы ў XII-м ст.
Асноўныя моманты жыцьця новага гаспадарства
Адносіны гаспадарства да нямецкіх ордэнаў Вунія Літоўска-Беларускага гаспадарства з Польшчай 1386-га году
Адносіны Літоўска-Беларускай дзяржавы да гаспадарства Маскоўскага
Культурная праца
Соцыяльны склад грамадзянства
Політычны ўклад гаспадарства і царква
Трэці пэрыодЛюблінская вунія 1569 г.
Берасьцейская царкоўная вунія 1596 г.
Політыка-соцыяльны лад Рэчы Паспалітай
Стан Беларусі пасьля вуніі з Польшчай
Брацтвы на Беларусі
Казацтва на Беларусі
Агульны політычны абгляд
Канец Рэчы Паспалітай
Чацьверты і пяты пэрыодыБеларусь у складзе Расійскай імпэрыі
Беларусь пасьля зьвяржэньня царызму
Крыніцы і падручнікі
Кнігасьпіс
Каментарыі і заўвагі