Мінск: Медысонт, 2010. — 620 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны 18). — ISBN: 978-985-6887-63-8.
Гэта кніга, 18-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны», прысвечана мінуламу і сучаснасці беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Аўтар разглядае гісторыю беларуска-брытанскіх кантактаў, перадумовы прыезду беларусаў у гэтую краіну ў 1940-я, працэс стварэння і дзейнасць нацыянальных арганізацый розных напрамкаў. Кніга адрасавана навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам і шырокаму колу аматараў гісторыі эміграцыі і айчыннай гісторыі.